225 ваенных інструктараў з Канады будуць навучаць навабранцаў з Украіны тактыцы патрулявання, аказанню першай дапамогі і абыходжанню са зброяй, паведаміла міністр абароны Канады Аніта Ананд.
Мы ўвайшлі ў новую і вельмі небяспечную фазу гэтага канфлікту, у якой Расія ўдзельнічае ў доўгатэрміновай спробе нанесці вялізарную шкоду Украіне і яе народу. Сёння мы выконваем сваё абяцанне аднавіць масавае навучанне.
Варта адзначыць, што з 2015 года больш за 33 тысяч украінскіх вайскоўцаў і сілавікоў прайшлі належны ўзровень падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам канадскіх спецыялістаў.
юл